Дзень ведаў - цудоўнае свята. Пасля адпачынку і падарожжаў з бацькамі, пасля летніх забаў дзеці зноў сустрэліся са сваімі сябрамі і выхавацелямі дашкольнай адукацыі. Гэта свята міру і стварэння, усмешак, святла. Яго чакаюць дарослыя і дзеці. Мэтай мерапрыемстваў з'яўляецца фарміраванне ўяўленняў аб значнасці дзяржаўных сімвалаў, выхаванне любові да Радзімы, павага да традыцый беларускага народа.