Паважаны наведвальнік!
            З 2 студзеня 2023 г. уступіў у дзеянне з дапаўненнямі і змяненнямі Закон Рэспублікі Беларусь
ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных
асоб" (рэд. ад 28.06.2022).
Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»
(рэд. ад 28.06.2022) устанаўлівае падачу ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя
арганізацыі электронных
зваротаў і атрыманне адказаў (апавяшчэнняў) на іх з дапамогай
дзяржаўнай адзінай (інтэграванай)
рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі
зваротаў грамадзян і юрыдычных
асоб (сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца з дапамогай
сайта ў
глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).
Заяўнікі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў:
рэгіструюцца з дапамогай запаўнення формы рэгістрацыі на інтэрнэт-сайце;
падаюць электронныя звароты і атрымліваюць адказы (апавяшчэнні) на іх;
праглядаюць пералік пададзеных электронных зваротаў і статус іх разгляду;
накіроўваюць аператару сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў інфармацыйныя паведамленні і запыты
на кансультацыю па пытаннях функцыянавання сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.
Заяўнікі (за выключэннем асоб, якія з'яўляюцца адміністратарамі арганізацый або адказнымі асобамі)
рэгіструюцца ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў шляхам унясення ў форму рэгістрацыі на інтэрнэт-сайце
наступных звестак пра сябе:
прозвішча, уласнае імя ,імя па бацьку (калі такое маецца), адрас месца жыхарства (месца знаходжання),
абаненцкі нумар сотавай рухомай электрасувязі, адрас электроннай пошты - для фізічнай асобы;
уліковы нумар плацельшчыка, найменне, адрас месца знаходжання арганізацыі, а таксама прозвішча
, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адрас электроннай пошты і абаненцкі нумар сотавай рухомай
электрасувязі
У ходзе рэгістрацыі заяўнік (за выключэннем асобы, якая з'яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай):
пацвярджае абаненцкі нумар сотавай рухомай электрасувязі шляхам унясення кода пацверджання,
атрыманага ў СМС-паведамленні на ўказаны нумар;
пацвярджае адрас электроннай пошты шляхам пераходу па спасылцы, атрыманай на ўказаны адрас;
прымацоўвае які належыць яму сертыфікат адкрытага ключа або біяметрычны дакумент у выпадку яго
выкарыстання для ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў.
Па завяршэнні рэгістрацыі заяўніка (за выключэннем асобы, якая з'яўляецца адміністратарам арганізацыі
або адказнай асобай) сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў у аўтаматычным рэжыме фарміруе асабісты
Электронны кабінет заяўніка.
Заяўнік (за выключэннем асобы, якая з'яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай) для
ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў заяўнікі можа выкарыстоўваць:
лагін і пароль, сфармаваныя ім пры рэгістрацыі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў;
лагін і пароль, сфармаваныя ў працэсе рэгістрацыі ў нацыянальнай паштовай электроннай сістэме;
які належыць яму сертыфікат адкрытага ключа або біяметрычны дакумент.
Пасля праходжання заяўнікам (за выключэннем асобы, якая з'яўляецца адміністратарам арганізацыі або
адказнай асобай) працэдур ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляе
яго аўтарызацыю шляхам прадастаўлення магчымасці выкарыстання ў асабістым электронным кабінеце
функцыянальных магчымасцяў, даступных заяўніку.








Навіны Рэспублікі