26 верасня 2024 года па ўсёй Рэспубліцы Беларусь праходзіць Адзіны дзень бяспекі. Ён праводзіцца для таго, каб у чарговы раз акцэнтаваць увагу грамадзян на важнасці ўменняў і навыкаў паводзін у надзвычайных сітуацыях, навучыць тых, хто раней не надаваў значэння гэтаму пытанню, і нагадаць пра тое, што ў сілах і магчымасцях кожнага звесці да мінімуму трагічныя выпадкі.
У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад №77 г. Бабруйска" з выхаванцамі праведзены тэматычныя заняткі, гутаркі; арганізаваны сюжэтна-ролевыя, дыдактычныя і рухомыя гульні.