Адзіны дзень інфармавання прайшоў 17 верасня ў дзяржаўнай установе адукацыі"Дзіцячы сад N 77 г.Бабруйска".
Галоўная тэма - "Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы". Падчас гутаркі акцэнтавалася ўвага на выхаванні патрыятызму ў падрастаючага пакалення, захаванні гістарычнага мінулага беларускага народа, традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, на сацыяльнай падтрымцы сем'ям.
Закрануты пытанні прафілактыкі гвалту ў сям'і, прафілактыкі траўматызму на вытворчасці, пажарнай бяспекі.
Супрацоўнікі інфармаваныя аб маючай адбыцца вакцынацыі.