14 - 15 лістапада загадчык установы Вайсера С.І. прыняла ўдзел у пасяджэнні рэспубліканскага педагагічнага інтэлектуальнага клуба ПИК ТРИЗ, якое адбылося ва ўстанове адукацыі "Акадэмія адукацыі" (г.Мінск).
Абмяркоўваліся пытанні выкарыстання ОТСМ-ТРИЗ-РТВ-тэхналогіі пры фарміраванні функцыянальнай пісьменнасці дзяцей дашкольнага ўзросту.
На пасяджэнні прадстаўлены гульнявы дапаможнік "Мая Беларусь", выраблены выхавацелем дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі Рынейскай Д.А.
Удзельнікі клуба дзяліліся сваім практычным досведам, выконвалі інтэлектуальныя заданні, наведалі незвычайную ўстанову дашкольнай адукацыі ў г. Мінску, размешчанае на некалькіх паверхах шматпавярховага дома.
Змяненні адбыліся ў складзе кіраўніцтва клуба. Старшынёй рэспубліканскага клуба ПИК ТРИЗ абрана загадчык нашай установы Вайсера С. І., намеснік старшыні таксама прадстаўнік Магілёўскай вобласці Малочнікава Н.А. (намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад N 72 г. Магілёва").
Гл. фотаальбом